Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каманда з Жабінкі выйграла юбілейны турнір па міні-футболе імя св. Яна Паўла ІІ
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.09.2014 11:22

У Слоніме завяршыўся X турнір па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ, у якім прынялі ўдзел футбольныя каманды з розных каталіцкіх парафій усіх дыяцэзій Беларусі.

Кубак юбілейнага турніру заваявалі хлопцы з парафіі Св. Юзафа ў Жабінцы (Пінская дыяцэзія). На другім месцы — каманда з парафіі Найсвяцейшай Тройцы з Докшыцаў (Віцебская дыяцэзія), бронза ў юнакоў з парафіі Св. Роха ў Грандзічах (Гродзенская дыяцэзія).

Перад пачаткам турніра ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме прайшла прывітальная святая Імша, якую ўзначаліў а. Дзмітрый Лабкоў CSsR, пробашч парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля з Гродна. На пачатак Імшы пробашч слонімскай парафіі кс. Ігар Анісімаў зачытаў скіраваны да ўдзельнікаў турніра ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча.


«Узровень каманд сёлета, як і ў мінулыя гады, дастаткова добры», — адзначыў кс. Артур Малафей, які разам з трэнерам ФК «Слонім» Аляксандрам Гусарам выступіў галоўным арганізатарам турніру.

Лепшым гульцом турніра быў названы Генадзь Маліноўскі (Докшыцы), лепшым галкіперам — Сяргей Кашалюк (Жабінка), бамбардзірам турніра — Максім Вадзюн (Гродна-Паўднёвы). Прыз глядацкіх сімпатый — у камандзе Мінск-Сахарава.

 

Кожны ўдзельнік турніра атрымаў у падарунак ад галоўнага спонсара, якім выступіў Баляслаў Івашка з ААТ «Вітаборг», набор мужчынскай касметыкі, а таксама малітоўнік «Для мужчыны» і рэлігійны каляндар на 2015 год.

(IL)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.