Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі для мужчын прайшлі ў Росі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
22.09.2014 11:37 |
У санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі 20 верасня прайшлі рэкалекцыі для мужчын. Беларусь і санктуарый у Росі Дональд Турбіт наведаў ужо другі раз. Ён прыехаў з найбліжэйшымі паплечнікамі: Дзікам Кернанам з ЗША і Анджэем Левэкам — каардынатарам руху мужчын св. Юзафа ў Польшчы, якія падзяліліся сваім досведам веры з невялікай групай мужчын з Гродзенскай дыяцэзіі. Даведка: Дональд Турбіт — амерыканец, каталіцкі свецкі місіянер, каардынатар «Renewal Ministers» для Польшчы і Украіны. Жанаты, мае трое дзяцей і трынаццаць унукаў. Дональд Турбіт вядзе місіі і канферэнцыі ва ўсёй Новай Англіі, Усходняй Еўропе, Афрыцы, В’етнаме. Яго місіянерскае служэнне скіравана найперш да мужчын. Рух «Мужчыны св. Юзафа» прадстаўлены ў такіх краінах, як Польшча, ЗША, Канада, Беларусь.
(AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.