Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Катэхеты Гродзенскай дыяцэзіі ўрачыста распачалі новы навучальны год
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.09.2014 15:36

22 верасня ў Гродзенскай Курыі прайшла сустрэча выкладчыкаў катэхезы. На сустрэчу сабраліся святары, сёстры законныя і свецкія катэхеты з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі, каб разам паразважаць і задумацца над прадстаўленнем вучням Божай навукі.

Сабраных прывітаў і азнаёміў з планам праграмы сустрэчы дырэктар Аддзела каталіцкага навучання і выхавання а. д-р Андрэй Шчупал CSsR. Пасля ўвазе прысутных была прадстаўлена паказальная катэхеза с. Юліі Міхалюк AMBP.

Галоўным момантам сустрэчы стаў рэферат кс. Максіма Бачарнікава SCJ «Як не страціць веру, ведучы катэхезу?». Святар прыгадаў асноўныя аспекты, якія неабходна памятаць пры падрыхтоўцы да заняткаў, а таксама 10 характарыстык добрага выкладчыка, сярод якіх штодзённы аптымізм, адкрытасць сэрца, любоў да вучняў і малітва за іх. Рэферат выклікаў гарачую дыскусію, падчас якой катэхеты дзяліліся вопытам, разважалі над праблемамі катэхізацыі і шукалі спосабы вырашэння.

Сустрэча завяршылася Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У гаміліі, якую прамовіў кс. Максім Бачарнікаў, была падкрэслена тэма індывідуальнай паставы катэхета і глыбокага паяднання з Хрыстом.

Удзельнікі сустрэчы атрымалі пастырскае благаслаўленне і пажаданні вытрымкі і Божай дапамогі ў справе навучання.

Паводле grodnensis.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.