Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сведчанне парафіянкі: аднаўленне святых мiсiй у парафii Свв. Космы i Дам’яна ў Астраўцы
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
07.10.2014 12:58

Мы чакалi гэтага моманту цэлы год. Роўна столькі часу прайшло з моманту, калі ў нашу парафiю Свв. Космы i Дам'яна ў Астраўцы прыязджалi мiсiянеры — айцы рэдэмптарысты з Гродна.

Мне вельмi хочацца падзялiцца з вамi гэтымi ўражаннямi i словамi, што прыйшлi да нас праз вусны мiсiянераў, а. Валерыя Мазюка i а. Анджэя Iадкоўскага. Iх прысутнасць — фiзiчная i малiтоўная — жывое Слова Бога i ўласны прыклад веры, любовi, назаўсёды застануцца ў нашых сэрцах. Святары прыгадвалi нам аб найважнейшых рэчах: аб малiтве, без якой немагчыма шчаслiвае жыццё сапраўднага хрысцiянiна; аб прыняццi сакрамэнтаў пакаяння i Эўхарыстыi часта, не з прымусу, але з любовi да Бога; аб тым, што Касцёл — гэта не будынак, а кожны з нас, кожны хрысцiянiн, якi любiць Бога, якi хоча часта Яго бачыць i сустракацца з Iм не толькi ў сценах касцёла, але непасрэдна ў сваiм сэрцы кожны дзень.

«Калi Касцёл не будзе тваiм домам, то Бог нiколi не будзе тваiм Айцом», —  кажа св. Цыпрыян, а за iм паўтарае гэтыя словы для нас а. Валерый. Перадаць гэта немагчыма! Немагчыма назваць Бога сваiм Айцом, калi я не адчуваю сябе ў сваiм касцёле, як у сябе дома! Я добра запомніла гэтыя словы i часта паўтараю iх сабе, калi думаю пра тое, што я раблю ў сваiм парафiяльным касцёле. Цi заўсёды я ўсведамляю, што Дом Божы — гэта мой Дом? Калi так, то гэта значыць, што мяне турбуюць яго праблемы, як свае ўласныя, я гатовая аддаваць свой час i ўсе свае таленты, каб гэты мой Дом быў прыгожым, утульным месцам, дзе я сустракаюся з Богам у Эўхарыстыi i са сваiмi братамi i сёстрамi, каб падзялiцца радасцю i падтрымаць у час цяжкасцяў.

Яшчэ шмат важных думак пакінулі нам мiсiянеры, каб кожны мог паразважаць над сабой i сваёй верай. Няхай Дух Святы «працуе» далей у нашых сэрцах, каб гэтыя прыгожыя Божыя словы не засталiся толькi словамi, але сталi нашым прыгожым штодзённым жыццём. А нашыя дарагiя айцы-мiсiянеры няхай заўсёды будуць шчаслiвымi хрысцiянамi на сваёй дарозе да Неба! Няхай наш Айцец Нябесны аддзячыць iм за iх служэнне, за адданасць Богу i свайму паклiканню.

Яўгенiя Раткевiч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.