Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне абараніў доктарскую дысертацыю
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
26.09.2014 15:57

25 верасня ў Каталіцкім універсітэце Любліна (Польшча) рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Раман Рачко абараніў доктарскую дысертацыю, здабыўшы ступень доктара тэалогіі.

Святар напісаў доктарскую дысертацыю на тэму «Фундаментальная тэалогія і апалагетыка паводле Мыськова і Копця».

Ксёндз Раман Рачко нарадзіўся 25 сакавіка 1979 г. у Алекшышках, належаў да парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Начы (Гродзенская дыяцэзія). У 2002 г. скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Дыяканальную гадавую практыку праходзіў у Ашмянах. 24 мая 2003 г. прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча ў гродзенскім катэдральным касцёле. У 2003-2005 гг. вучыўся ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне (Польшча). У 2005-2007 гг. быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, у 2007-2009 гг. — намеснікам рэктара гэтай навучальнай установы. З 2009 г. служыў у парафіі ў Рацінгене Кёльнскай архідыяцэзіі (Германія).

Быў прызначаны рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 31 ліпеня 2014 г., замяніўшы на гэтай пасадзе дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, які быў рэктарам семінарыі з 2005 г.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.