Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навучальны год для дзяцей і моладзі распачаўся ў салезіянскім араторыі ў Смаргоні
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.10.2014 11:49

Напярэдадні адпустовай урачыстасці ў Смаргоні 27 верасня ў араторыі імя св. Яна Боска адбыўся супольны вечар моладзі з нагоды распачацця навучальнага года, паведамляецца на sdb.by.

Святкаванне распачалося святой Імшой, пасля якой моладзь сабралася ў араторыі, каб разам апынуцца ў далёкім 1815 годзе і паглядзець, як жыла тагачасная моладзь. Пра гэта распавядала адмысловая сцэнка. Дэвізам на сёлетні год сталі словы: «Ксёндз Боско заўсёды разам з намі».

Вечар працягнуўся салодкім пачастункам і дыскатэкай.

На наступны дзень каля двухсот дзяцей сабралася на свята адкрыцця новага «сезона» дзіцячага араторыя. Дзеці актыўна і з ахвотай удзельнічалі ў прапанаванай праграме. У канцы свята кс. Станіслаў Краўчанка SDB і с. Вераніка Блізнюк FMA запрасілі іх да ўдзелу ў дзіцячым араторыі на працягу ўсяго года.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.