Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Памяць кс. інфулата Станіслава Кучынскага ўшанавалі ў Гродне ў дзень пастырскай сустрэчы духавенства
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.10.2014 14:14

9 кастрычніка падчас пастырскай сустрэчы духавенства Гродзенскай дыяцэзіі прысутныя ўшанавалі памяць кс. інфулата Станіслава Кучынскага. Сёлета адзначаецца 100-годдзе яго нараджэння.

Даклад пра постаць кс. Станіслава Кучынскага прадставіў кс. Павел Эйсмант, які напісаў магістарскую працу, прысвечаную гэтаму святару і яго пастырскай дзейнасці. Дакладчык у сваім выступленні ўзгадаў пра кс. Кучынскага як пра руплівага душпастыра, прадставіў шлях яго святарскага жыцця, якое ў савецкія часы не было лёгкім.

Затым сабраныя ўдзельнічалі ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

У касцёле Узвышэння Святога Крыжа (пабернардынскі), дзе пэўны час служыў кс. Станіслаў Кучынскі, адбылася святая Імша з удзелам духавенства дыяцэзіі і навучэнцаў гродзенскай Alma Mater, першым рэктарам якой быў менавіта ён. Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, гамілію прамовіў дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

«Дзень пастырскай сустрэчы духавенства — гэта дзень супольнасці, аднаўлення нашых абяцанняў, усведамлення таго, кім мы з’яўляемся», — адзначыў біскуп Юзаф Станеўскі, звяртаючыся да святароў.

Іерарх дадаў, што ў гэты дзень удзельнікі Імшы дзякуюць Богу за дар святой памяці кс. інфулата Станіслава Кучынскага. Дзейнасць гэтага святара, памяць пра якога жывая сярод беларускіх католікаў, прыйшлася на савецкія часы. Таксама ён быў рэктарам семінарыі ў Гродне.

Біскуп узгадаў у гаміліі пра заслугі кс. Кучынскага. «Мы дзякуем Пану за гэтага настаўніка, выхавацеля, святара», — сказаў іерарх.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.