Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Лідзе прайшла Імша за медперсанал цэнтральнай раённай бальніцы
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
18.10.2014 17:27

17 кастрычніка, у вігілію свята св. Лукі, Евангеліста, на тэрыторыі цэнтральнай раённай бальніцы ў Лідзе ў капліцы Маці Божай з Лурда, апякункі хворых, адбылася святая Імша за медперсанал бальніцы. Імша праводзілася з нагоды свята св. Лукі, апекуна ўрачоў і медперсанала.

Імшу канцэлебравалі капелан кс. Юрый Беганскі і кс. Андрэй Агель SChP. У гаміліі кс. Андрэй Агель падкрэсліў, што добры ўрач — гэта той, хто атрымаў пакліканне і ім жыве. Па словах святара, дзякуючы такім людзям будуецца добры мір і салідарнасць, бо быць урачом можа і гатовы не кожны, таму што медыцына — гэта не праца, а пакліканне.

У агульнай малітве ўдзельнікі Імшы прасілі Божай міласці і адкрытасці сэрцаў для медработнікаў у іх нялёгкім служэнні.

На заканчэнне Імшы кожны атрымаў абразок з выявай св. Лукі і малітвай урача.

Урач-тэрапеўт Ірына Снапко, AG

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.