Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы навучальны год распачаўся ў «Школе сямейнага жыцця» ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
20.10.2014 11:32

18 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) распачаўся 2014/2015 навучальны год «Школы сямейнага жыцця» ў Гродне. Пасля святой Імшы студэнты праслухалі інаўгурацыйны даклад а. Пятра Фраштэнгі OCD на тэму «Вучэнне Касцёла адносна вартасці працы і святкавання ў сям’і».

Выступоўца ўзгадаў, каб паказаць сэнс хрысціянскага святкавання, што на гэтую тэму кажуць дакументы Каталіцкага Касцёла і як гэта выглядае ў жыцці. Святар адзначыў, што Касцёл «заўжды праяўляў клопат і надалей клапоціцца пра чалавека». «Як святкаванне, так і праца даюць магчымасць будаваць і існаваць хрысціянскім сем’ям у грамадстве. У сваю чаргу сям’я, дзякуючы гэтым пазітыўным акцэнтам, уплывае на развіццё ўсяго грамадства», — адзначыў а. Пётр Фраштэнга.

«Школа сямейнага жыцця», заснаваная Радай па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, дзейнічае ў Гродне ўжо сёмы год. Тут рыхтуюць дарадчыкаў па сямейных пытаннях для працы ў парафiях. «Школа сямейнага жыцця» праводзіць канферэнцыі, сіпозіумы, фармацыйныя сустрэчы, рэкалекцыі і шмат розных груп у падтрымку сям’і, якія існуюць у Касцёле. Студэнтам чытаюцца лекцыi не толькi па тэалагiчных дысцыплiнах, але i па псіхалогіі, педагогiцы, этыцы, метадах распазнавання плоднасці.

«Школа сямейнага жыцця» паклікана стаць кузняй кадраў у галіне пастырства сем’яў, арганізацыі сямейных кансультацый пры парафіях, дапамогі сем’ям, якія знаходзяцца ў крызісе, абароне Божага дару жыцця і наогул у стварэнні здаровай і згоднай з Божай воляй атмасферы сямейнага жыцця.

Ірына Мялешка

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.