Восеньскія канікулы правялі для дзяцей у Смаргоні |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
03.11.2014 12:08 |
Восеньскія канікулы з Богам прайшлі ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) з 27 па 31 кастрычніка. На працягу дзён адпачынку дзеці з кс. Станіславам Краўчанкам SDB, с. Валянцінай Кот FMA і аніматарамі пазнавалі тыя наказы, якія дазваляюць стаць на шлях сапраўднага жыцця з Богам. Кожны дзень лагеру меў сваю тэматыку, якая падрабязна раскрывалася праз прагляд мультфільма на тэму канкрэтнай запаведзі.
Усё праходзіла ў духу Святога Яна Боско, заснавальніка салезіянскай супольнасці, у харызме якой і працуюць у парафіі. Святы заўсёды казаў сваім выхаванцам: «Гуляйце, прыгайце, бегайце, шуміце. Мне важна только адно: каб вы не грашылі». Пад такім дэвізам і праводзілася праца з дзецьмі.
Кожны дзень 60 маленькіх жыхароў Смаргоні таропка імкнуліся ў салезіянскі араторый імя святога Яна Боско, дзе іх чакала шмат сюрпрызаў. Дзень пачынаўся святой Імшой, якая была цэнтральнай падзеяй дня, потым дзеці танцавалі, бавіліся, гулялі ў розныя гульні, працавалі ў групах, наведвалі гурткі.
Арганізацыя канікул адбылася пры дапамозе смаргонскай гімназіі, вайсковай часткі № 2044 і Кіналагічнага цэнтра ў Гауцях, а таксама Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы г. Смаргонь.
Салезіянскі аніматар Вераніка Ермак
|
Фотарэпартаж |