Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дні духоўных сустрэч для хлопцаў прайшлі ў Шчучыне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.11.2014 15:14

З 29 па 31 кастрычніка ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся восеньcкія дні духоўных сустрэч для маладых людзей, якія цікавяцца святарскім і кансэкраваным жыццём. На гэты раз удзельнікі засяродзіліся на адным з фрагментаў малітвы Панскай: «Будзь воля Твая».

Рэкалекцыйныя разважанні даносілі да ўдзельнікаў думку, што чалавек павінен ісці ў сваім жыцці тым шляхам, які падрыхтаваў для яго Стварыцель, таму вельмі важна не толькі думаць над сваім пакліканнем, але таксама пытацца і прасіць у прыватнай малітве аб згодзе з Божай воляй.

Акрамя канферэнцый, якія падрыхтаваў а. Аляксандр Махнач SP, адказны за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, удзельнікі мелі час на індывідуальныя размовы з праводзячым рэкалекцыі, на супольную Эўхарыстыю і на малітву ў цішыні перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Кожны раз дні духоўных сустрэч у Шчучыне збіраюць для разважанняў над таямніцамі чалавечага паклікання не толькі моладзь з мясцовай парафіі і не толькі з піярскага асяроддзя. На сёлетнюю сустрэчу прыбылі ўдзельнікі са Шчучына, Ліды і Гродна.

Айцы піяры выражаюць надзею на новыя пакліканні і запрашаюць тых, хто цікавіцца кансэкраваным жыццём, сачыць за тэрмінамі чарговых рэкалекцый, на якія сардэчна запрашаюць.

А. Віталій Слука SP, AG

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.