Рэкалекцыі для дыяканаў перад прэзбітэрскім пасвячэннем праходзяць у Тракелях |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
04.11.2014 14:25 |
3 лістапада ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях распачаліся рэкалекцыі для пяці дыяканаў — выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне — перад атрыманнем прэзбітэрскага пасвячэння. Падчас рэкалекцый шмат часу ўдзельнікі маюць на асабістую малітву і размову з Богам. Рэкалекцыяніст заахвоціў дыяканаў да захавання цішыні падчас духоўных практыкаванняў, каб добра пачуць голас Бога. У першы дзень рэкалекцый з дыяканамі сустрэўся біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Біскуп паразмаўляў з кожным і пажадаў усім, каб гэты час быў напоўнены малітвай і адкрыццем на дары Святога Духа. Рэкалекцыі, якія праводзіў кс. Здзіслаў Ведэр SDB, дэкан Смаргонскі, будуць праходзіць да 7 лістапада. 8 лістапада ў гродзенскай катэдры біскуп Аляксандр Кашкевіч удзеліць дыяканам прэзбітэрскае пасвячэнне, а на наступны дзень новапрэзбітэры ўзначаляць святую Імшу кожны ў сваёй роднай парафіі. Кс. Юрый Марціновіч, (IL) |