Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Моладзь з Геранён зладзіла пастаноўку пра святых
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.11.2014 11:49

Пра жыццё святых і благаслаўлёных распавялі 9 лістапада ў парафіі Св. Мікалая ў Геранёнах (Гродзенская дыяцэзія). Героямі пастаноўкі, якую зладзіла парафіяльная моладзь, сталі святыя і благаслаўлёныя дзеці, якія жылі некалькі стагоддзяў таму, але могуць паслужыць прыкладам зараз.

Удзельнікі пастаноўкі вельмі ярка і ўдала расказалі пра Слугу Божую Ганну дэ Гінэ (11 гадоў), Слугу Божую Антанету (6 гадоў), благаслаўлёнага Хосэ (14 гадоў) і святога Станіслава Костку (17 гадоў). У сцэнцы было падкрэслена, што святымі становяцца не толькі дарослыя людзі, але і зусім маленькія дзеці. Святыя жылі толькі дзеля Хрыста, былі гатовы толькі Яго праслаўляць і мужна аддаць за Яго сваё маладое жыццё.

За дзень да выступлення моладзь сабралася ў катэхетычным пакоі, каб убачыць і перажыць мучаніцкую смерць благаслаўлёнага Хосэ з Мексікі, ролю якога іграў адзін з хлопцаў. Паспрыяў гэтаму фільм Cristiada, які вельмі ўразіў моладзь.

«Іграць ролю святога — гэта вельмі адказнае заданне і перш за ўсё сведчанне таго, што і мы можам быць такімі. Няхай святыя дапамагаюць нам быць бліжэй да Бога, усім сэрцам любіць Яго і блізкіх нам людзей», — дзеляцца сваімі развагамі ўдзельнікі пастаноўкі.

Анастасія Мішкура
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.