Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Я Твой вучань, я люблю Тваё слова»: у Шчучыне прайшлі піярскія дні моладзі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
11.11.2014 11:23

Сустрэча для моладзі, арганізаваная айцамі піярамі, што служаць у Беларусі, прайшла 6-8 лістапада ў Шчучыне.

Такога тыпу сустрэчы арганізоўваюцца два разы на год і карыстаюцца папулярнасцю у піярскай моладзі са Шчучына, Ліды і Чавусаў — у гэтых гарадах нясуць служэнне святары з Ордэна Пабожных Школ (піяры).

Піярскія дні моладзі маюць малітоўна-рэкрэацыйны характар. Апрача цікавых і вельмі дасяжных канферэнцый для моладзі, на працягу дня ёсць таксама час, прызначаны на рознага кшталту інтэграцыйныя гульні, працу ў групах і час, каб пасябраваць з «падручнікам» кожнага хрысціяніна — Бібліяй.


Дэвізам сустрэчы гэтага года сталі словы: «Я Твой вучань, я люблю Тваё слова». Айцы Гшэгаж Ксёнжэк SP і Вітальд Пяцельчыц SP, якія праводзілі рэкалекцыі, мелі за мэту дапамагчы ўсім удзельнікам зразумець, што, каб стаць праўдзівымі вучнямі і вызнаўцамі Хрыста, трэба найперш чытаць, пазнаваць, разважаць і любіць Яго словы, што азначае часта адкрываць і чытаць Святое Пісанне. Толькі тады веруючая асоба будзе ў стане не толькі разумець свайго Настаўніка, але і ўвасабляць у жыццё Яго навуку — запавет любові.


Перажываючы лістапад, калі Касцёл моліцца за памерлых, удзельнікі піярскіх дзён моладзі здзейснілі таксама экскурсію ў праваслаўную святыню, дзе пазнаёміліся са святыняй і малітвай за памерлых ва ўсходнім абрадзе. Пасля моладзь малілася за памерлых на адных са шчучынскіх могілак.

а. Віталій Слука SP

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.