Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Школа «Каласанс» парафіі ў Шчучыне ўшанавала апякунку касцёльнай музыкі — св. Цэцылію
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.11.2014 11:22

22 лістапада адзначаўся ўспамін святой Цэцыліі — апякункі касцёльнай музыкі. Гэтая святая — адна з найбольш папулярных і шанаваных у Касцёле, сваёй апякункай яе лічаць не толькі музыканты, але таксама харысты і розныя парафіяльныя музычныя супольнасці і школы. Ушанавала святую Цэцылію ў гэты дзень і моладзевая школа «Каласанс» у парафіі Св. Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія).

Пасля спеву, які мае месца ў парафіі кожную суботу, удзельнікаў школы «Каласанс» «наведала» сама святая Цэцылія, ролю якой выканаў адзін з парафіян, уручыўшы ім салодкія падарункі.

На наступны дзень, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, і з нагоды ўспаміну сваёй апякункі, удзельнікі школы «Каласанс» упрыгожылі сваім спевам Імшу ў парафіяльнай святыні.

А. Віталій Слука SP

Фота а. Віталія Слукі SP

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.