Новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі накіраваны на свае першыя парафіі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
28.11.2014 11:54 |
28 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сустрэўся ў Гродзенскай курыі з новапасвечанымі святарамі дыяцэзіі і ўручыў ім дэкрэты, якімі выслаў новапрэзбітэраў на першыя пляцоўкі, дзе яны будуць дапамагаць пробашчам. На выкананне даверанай місіі гродзенскі ардынарый удзяліў маладым святарам пастырскае благаслаўленне. Служэнне ў парафіях новапрэзбітэры пачнуць з першай нядзелі Адвэнту, 30 лістапада. — кс. Дзмітрый Леўчык (паходзіць з парафіі Св. Міхала Арханёла, Навагрудак), накіраваны вікарыем у парафію Св. Вацлава, Ваўкавыск; (JM) |