Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі Гродна «OPEN» зладзіла перад Адвэнтам «Андрэйкі» |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
01.12.2014 12:45 |
Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі Гродна «OPEN» 29 лістапада зладзіла вечарыну «Андрэйкі» перад Адвэнтам. Вечар, апошні перад пачаткам новага літургічнага года, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння, моладзь правяла на малітве і забаве. У вечарыне, якая прайшла пры пабрыгідскім касцёле ў Гродне, прымаў удзел душпастыр моладзі дыяцэзіі кс. Антоні Грэмза. На пачатку сабраныя маліліся, каб найлепш падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння. Рыхтавацца да іх кожны павінен сам, а дапамагаць у падрыхтоўцы будуць далейшыя фармацыйныя сустрэчы ў межах душпастырства і рэкалекцыйныя навукі. (JM) |
Фотарэпартаж |