Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У дзятлаўскім араторыі прайшло свята «Андрэйкі» ў беларускіх народных звычаях |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
02.12.2014 17:07 |
28 лістапада моладзь і дзеці з Дзятлава (Гродзенская дыяцэзія) сабраліся ў мясцовым салезіянскім араторыі на свята «Андрэйкі» перад Адвэнтам. Назва гэтага свята паходзіць ад успаміну св. апостала Андрэя, які адзначаецца якраз перад пачаткам Адвэнту.
Сёлета дзятлаўская моладзь вырашыла адсвяткаваць «Андрэйкі» ў беларускіх народных звычаях, апрануўшыся ў народныя строі.
Падчас свята акцэнт рабіўся на беларускіх звычаях, традыцыях святкавання, а таксама на гульнях і забаўляльных конкурсах. Цікавым было і традыцыйнае сялянскае вяселле з усімі абрадамі і звязанай з гэтай падзеяй сімволікай, імправізаванае моладдзю.
Паводле www.sdb.by (AG) Фота www.sdb.by
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.