Напрыканцы лістапада ў кляштары сясцёр кармэлітанак Дзіцятка Езуса ў Гудагаі прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат. Сваімі развагамі дзеліцца адна з удзельніц рэкалекцый Яўгенія Раткевіч.
Калi задумацца i адказаць самiм сабе шчыра на пытанне: чым мы займаемся, калi ў нас з’яўляецца вольны час — што мы адкажам? Цi задумваемся мы ўвогуле, якi выбар варта зрабіць, каб гэта было карысным для нашай душы?
Паглядзець добры фiльм цi даведацца апошнiя навiны або напiсаць да знаёмых у сацыяльныя сеткі – усё гэта добра. Але... Заўсёды ў пэўны момант ў нашых думках можа ўзнікнуць гэтае «але». Цi маю я час на рэчы больш важныя для маёй душы, чым проста фiльм ці навiны? Няхай кожны адкажа на гэтае пытанне сабе ў сэрцы. Несамавітае спатканне Сення мне хочацца напiсаць некалькi слоў аб тым, як маленькi выбар можа ўчынiць вялiкiя рэчы ў нашым духоўным жыццi. Я маю на ўвазе выбар, якi зрабiлi звычайныя дзяўчаты з розных мясцiн, калi адказалi «так» на запрашэнне сясцёр кармэлiтанак Дзiцятка Езуса з Гудагая, каб правесцi свае выхадныя разам з Панам.
Час рэкалекцый, днi цiшынi — святы час... Здаецца, нiчога вялiкага мы не зрабiлi: проста далi згоду на ўсё невядомае і цудоўнае, што Бог для нас падрыхтаваў, і, пакінуўшы на нейкi час усе жыццёвыя клопаты i праблемы, выйшлі ў «пустыню». Не толькi фiзiчна, але і ў «пустыню» свайго сэрца... Тут, у гэтай духоўнай «пустынi», нам не будуць перашкаджаць пачуць голас Бога, якi ўвесь час прамаўляе да кожнага iндывiдуальна.
Калi мы зробiм гэты маленькi выбар, скажам сваё «так», непрыкметна да нас пачне прамаўляць цiшыня — менавiта ў цiшынi мы зможам пачуць голас любовi Бога, голас праўды.
Несамавiтае, незабыўнае, непаўторнае спатканне з Панам! Калі ж потым у звычайным жыццi штодня мы вырашым заставацца вернымi гэтай цiшынi... Ці то 15 хвiлiн, ці то 5 хвiлiн, ці хаця б 3 хвiлiны... Кожны дзень, верна i цярплiва, нягледзячы на ўсе цяжкасцi — тады вялiкiя рэчы пачнуць адбывацца ў нашых сэрцах i ў нашым жыццi, бо Пан заўсёды застаецца верным сваiм словам: «Чаго вока не бачыла, і вуха не чула, і што не ўваходзіла ў чалавечае сэрца, тое Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго» (1 Кар 2, 9).
Менавiта тады твае рэкалекцыi нiколi не скончацца... Яўгенiя Раткевiч Фота Вольгі Шафран
|