Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Каробчыцах адбылося асвячэнне капліцы
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
16.12.2014 10:02

13 снежня ў парафіі Св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава ў в. Каробчыцы (Гродзенская дыяцэзія) адбылося асвячэнне капліцы, якая знаходзіцца ў падвальным памяшканні будучага будынка касцёла. Капліцу асвяціў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

На асвячэнне прыбылі шматлікія вернікі парафіі, святары з дэканата Гродна-Захад, госці з Гродна і іншых парафій.

Да гэтага часу вернікам прыходзілася маліліцца на вуліцы пад адкрытым небам, пасля ў поліэтыленавай капліцы, затым у зробленай з дошак і ў арэндаваным старым магазіне. Як адзначыў у гаміліі падчас Імшы пробашч гродзенскай парафіі Св. Францішка Ксаверыя кс. Ян Кучынскі, арганізацыя парафіі і будаўніцтва капліцы “было часам чакання, падобным да Адвэнту, часу, калі мы чакаем прыйсця маленькага Езуса”. З асвячэннем капліцы, па словах святара, скончылася першая частка чакання, а другая будзе доўжыцца да моманту пабудовы касцёла.

Таксама кс. Ян Кучынскі ў гаміліі заахвоціў парафіян, каб яны як мага часцей наведвалі сваю капліцу і намольвалі яе сцены.

Пасля Святой Камуніі ў табэрнакулюм быў змешчаны Найсвяцейшы Сакрамэнт і запалена вечная лампадка. Цяпер вернікі парафіі будуць мець магчымасць адараваць Езуса не толькі падчас святой Імшы, але і кожную хвіліну.

Паводле grodnensis.by

(AG)


Фота grodnensis.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.