Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навучэнцы гродзенскай духоўнай семінарыі наведалі дом-музей Максіма Багдановіча
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.12.2014 10:44

Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі дом-музей Максіма Багдановіча ў 123-ю гадавіну нараджэння беларускага паэта.

Пра гэта паведамляе старонка Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

У Гродне Максім Багдановіч жыў з 1892 па 1896 год, у першыя гады дзяцінства.



Падчас экскурсіі семінарысты даведаліся не толькі аб фактах біяграфіі Максіма Багдановіча і яго сям’і, але і пра многіх сучаснікаў паэта — Цётку, Францішка Багушэвіча, Зоську Верас, а таксама пра суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». Таксама навучэнцам семінарыі расказалі аб дзейнасці першых беларускіх газет — «Нашай Нівы», «Нашай Долі», часопіса «Гоман».

Ёсць у музеі і абраз Маці Божай Вастрабрамскай, якую ўшаноўваў і Максім Багдановіч.

Наведвальнікі мелі магчымасць паслухаць «Паланэз» Міхаіла Агінскага і радкі з твора маці Багдановіча — Марыі Апанасаўны, які яна пісала менавіта ў гэтым доме.

(IL)




 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.