Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гродне прайшла дабрачынная адвэнтавая акцыя «Пячэнька за пячэнька»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
18.12.2014 15:44

Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна «OPEN» правяла святочную акцыю «Пячэнька за пячэнька». 14 снежня на працягу дня каля гродзенскага касцёла Божай Міласэрнасці (Вішнявец) моладзь збірала дабравольныя ахвяраванні на салодкія падарункі для дзяцей, а таксама на разнастайныя акцыі з іх удзелам.

Частка сабранага будзе прызначана на арганізацыю летняга адпачынку для хворых дзяцей.

Акцыя прайшла ўжо ў пяты раз. Яе галоўная ідэя ў тым, каб моладзь не толькі прасіла фінансавыя сродкі ў вернікаў, але і магла зрабіць штосьці сама. У акцыі задзейнічаны як тыя, хто складае ахвяраванні, так і тыя, хто збірае іх. Моладзь прыгатавала печыва, прысвяціўшы на гэта свой час і атрымаўшы такім чынам магчымасць уключыцца ў справу самім, а не проста купіць салодкае ў краме.

Прыгатаваныя слодычы напярэдадні акцыі былі адмыслова ўпакаваныя.

Арганізатары заахвочваюць не заставацца абыякавымі і актыўна далучацца да акцыі. Праз разуменне гэтай ініцыятывы кожны зможа ўнесці частку сваёй міласэрнасці ў добрыя справы.

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.