Навучэнцы семінарыі ў Гродне наведалі Васілішкаўскі дом-інтэрнат |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
20.12.2014 14:48 |
17 снежня з нагоды набліжэння святаў Божага Нараджэння група навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Валерыем Быкоўскім наведала Васілішкаўскі дом-інтэрнат, каб падзяліцца радасцю перажывання Калядаў з дзецьмі, якія ў ім пражываюць. У гэтым доме-інтэрнаце ў вёсцы Галавічполле знаходзяцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Семінарысты чакалі, што іх сэрцы будуць напоўнены жалем і болем з-за ўбачанага, але, пераступіўшы парог гэтага месца, яны апынуліся ў цёплай, хатняй атмасферы. Па радасці і ўсмешках на тварах дзяцей, якія іх сустрэлі, можна было ўбачыць, што тыя з нецярплівасцю чакалі прыезду гасцей. Дзеці падрыхтавалі для іх тэатральную пастаноўку аб Божым Нараджэнні. (AG) Фота сайта Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
|