Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У лідскай парафіі ва ўрачыстасць Нараджэння Пана былі прыняты ў міністранты 17 кандыдатаў
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.12.2014 12:57

25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, у парафіі Святой Сям’і ў Лідзе на святой Імшы 17 кандыдатаў былі прыняты ў міністранты. Перад гэтым хлопцы прайшлі курс падрыхтоўкі, за які адказвалі кс. Юрый Гурскі і цырыманіярыі Ян Мік’янец і Андрэй Юхнік, старанна рыхтуючы іх да гэтага служэння.

Падчас урачыстай Эўхарыстыі кандыдаты атрымалі комжы і склалі міністранцкую прысягу.

Удзел у літургічнай службе алтара – гонар не толькі для кожнага з хлопцаў, але і для іх бацькоў. Адказныя за падрыхтоўку кандыдатаў вучылі, што міністрант павінен быць адказным, пільным і акуратным, павінен дапамагаць падчас святой Імшы, што з’яўляецца самай вялікай таямніцай у жыцці кожнага хрысціяніна.

Падчас прыняцця кандыдатаў у міністранты пробашч парафіі кс. Юзаф Ганьчыц адзначыў: “Міністрант бліжэй спазнае Хрыста і вучыцца несці Яго іншым людзям”. Кранаючым і прыгожым быў момант, калі старэйшыя міністранты дапамагалі апранаць комжы сваім новым “калегам”. Дарэчы, некаторыя з іх з’яўляюцца роднымі братамі. Новыя міністранты з гонарам і ўдзячнасцю пачалі служэнне пры алтары.

Міністрантаў чакае яшчэ доўгая дарога навукі, падрыхтоўкі і больш дакладнага пазнавання багацця і глыбіні літургіі, але ўжо сёння парафія ганарыцца імі, жадае плённага служэння і абяцае малітву і падтрымку.

Святкаванне скончылася супольнымі здымкамі пры алтары, дзе хлопцы будуць служыць з гонарам, атрымаюць магчымасць пабожна і добрасумленна выконваць свае абавязкі, а таксама сваімі паводзінамі ўказваць іншым людзям шлях да Хрыста.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.