Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бог прыходзіць праз іншых людзей: містэрыя на тэму Божага Нараджэння адбылася ў Сапоцкіне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.12.2014 13:14

28 снежня, у нядзелю Святой Сям’і, дзеці і моладзь парафіі ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) прадставілі містэрыю на тэму Божага Нараджэння. Містэрыя пад назвай “Да Бэтлеема не так далёка…” была прапанавана увазе гледачоў у мясцовым Доме культуры.

У прадстаўленні было задзейнічана каля 30 чалавек.

Галоўнай мэтай прадстаўлення было нагадаць сабраным пра тое, што Езус прыходзіць да чалавека праз іншых людзей. Маладыя артысты, разыгрываючы розныя сітуацыі, узятыя з жыцця, заахвочвалі да разважання над сваім стаўленнем да бліжніх.

Выканаўцы паказалі, што Езуса Хрыста можна спаткаць таксама ў штодзённасці жыцця – у прыродзе, у бліжніх, у розных жыццёвых падзеях, і заахвоцілі, каб сучасны чалавек быў адкрыты на ўсё, што прыходзіць.

Артысты даносілі да гледачоў думку, што адкрытасць на іншых людзей можа служыць дзеля хвалы Бога, а праз гэта весці да спаткання з Ім. Асабліва ж можа весці да гэтага сустрэча з іншым чалавекам, перш за ўсё з найбольш убогім.

Праз святочнае прадстаўленне падкрэслівалася важнасць служэння іншаму чалавеку згодна са словамі Езуса Хрыста: “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25, 40).

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.