| Навагодняя сустрэча «Таварыства Святой Сям’і з Назарэта» прайшла ў Навагрудку |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 03.01.2015 12:43 |
|
Падчас сустрэчы Таварыства павялічылася яшчэ на аднаго члена — Віктара Цяханскага са Смаргоні. Сем’і сустракалі Новы год у капліцы — падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстыі. Гэтай традыцыі сёлета споўнілася ўжо шосты год.
Падчас Эўхарыстыі кожная сям’я «атрымала» свайго святога апекуна (картку з іменем святога з інтэнцыяй на гэты год), які будзе апекавацца гэтай сям’ёй на працягу года. Затым адбыўся традыцыйны карнавал. На наступны дзень адбылася латарэя, кожны ўдзельнік якой атрымаў падарунак. Сустрэча прайшла ў атмасферы любові, радасці і сямейнага цяпла. С. Марыянна Алешчык CSFN |
| Фотарэпартаж |


З 31 снежня па 2 студзеня ў Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак адбылася сустрэча «Таварыства Святой Сям’і з Назарэта». У сустрэчы, якую праводзілі сёстры назарэнтанкі і кс. Аляксандр Фаміных, прыняло ўдзел каля 40 чалавек — сем’і з Гродна, Смаргоні і Навагрудка.
для друку