| Аплатковая сустрэча міністрантаў, моладзевага хору і іх бацькоў прайшла ў Шчучыне |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 07.01.2015 16:41 |
|
Усё распачалося супольнай вечаровай малітвай і Эўхарыстыяй у парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб спакоі, еднасці і радасці ў сваіх сем’ях. Пасля ўрачыстага благаслаўлення прысутныя сабраліся ў катэхетычным пакоі і падзяліліся аплаткай, а таксама склалі адзін аднаму святочныя віншаванні. Наступнай часткай сустрэчы сталі рознага кшталту забавы і конкурсы з мэтай зацікавіць не толькі дзяцей, але і іх бацькоў. Уся літургічная служба і ўдзельнікі парафіяльнага хору атрымалі смачныя падарункі як падзяку за ўпрыгожванне літургіі на працягу ўсяго года.
А. Віталій Слука SP |
| Фотарэпартаж |


У Шчучыне прайшла аплатковая сустрэча для літургічнай службы і моладзевага хору парафіі, а таксама для іх бацькоў. Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткай сабралася больш за 60 чалавек.
для друку