Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У дзятлаўскім араторыі арганізавалі зімовыя канікулы для дзяцей |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
11.01.2015 12:05 |
Падчас зімовых канікул у араторыі імя блл. мучанікаў з Познані ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія) былі арганізаваны канікулы для дзяцей. Галоўнай тэмай канікул, якія праходзілі з 5 па 10 студзеня, была Марыя – Маці і ўзор жыцця. Кожны дзень на працягу тыдня дзеці сустракаліся на ранішняй святой Імшы. Пасля іх чакала спецыяльная праграма ў араторыі. Апрача сумесных гульняў, дзецям кожны дзень паказваліся сцэнкі з жыцця Маці Божай, пасля чаго ўдзельнікі лагеру разважалі ў групах над іх зместам. (AG)
Фота www.sdb.by |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.