Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана адбылася Імша ў дзятлаўскім шпіталі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
11.01.2015 08:06 |
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана адбылася святая Імша ў шпіталі ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія). У Імшы, якая праходзіла ў актавай зале шпіталя, удзельнічалі медыцынскі персанал і пацыенты.
У гаміліі пробашч мясцовай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Здзіслаў Пікула SDB адзначыў вялікую важнасць прафесіі медыка. “Вы, медыкі знаходзіцеся вельмі блізка Хрыста, які церпіць і патрабуе дапамогі ў асобе кожнага хворага пацыента”, - падкрэсліў святар.
Ксёндз Здзіслаў Пікула нагадаў таксама, што неўзабаве ў дзятлаўскім шпіталі будзе капліца, куды кожны зможа прыйсці і падзяліцца сваімі клопатамі і радасцямі з Езусам Хрыстом.
Падчас Імшы дзеці і моладзь дзятлаўскага араторыя выконвалі калядныя спевы. Пасля літургіі сабраныя падзяліліся аплаткай, складаючы адзін аднаму святочныя віншаванні.
Паводле www.sdb.by (AG)
Фота www.sdb.by
|