Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гродне прайшла аплатковая сустрэча душпастырства настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.01.2015 12:20

11 студзеня, у свята Хросту Пана, у Гродне адбылася аплатковая сустрэча душпастырства настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім), якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У гаміліі біскуп разважаў аб сакрамэнце хросту і яго значэннем у жыцці чалавека. Іерарх адзначыў, што жыццёвым «падарожжы» да вечнасці хрост з’яўляецца «пашпартам», які пацвярджае тоеснасць чалавека, ці прыналежнасць да Хрыста.

«На моцы гэтага сакрамэнту кожны з нас можна аднесці да сябе словы Пана Бога з сённяшняга Евангелля: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я”», — дадаў гродзенскі ардынарый.

Біскуп назваў сакрамэнту хросту «асаблівым пакліканнем», якім Бог адарыў чалавека і якое патрабуе пастаяннага адказу: «Як ад урача, настаўніка або святара мы чакаем, што ён будзе кожны дзень адказваць на сваё пакліканне, сумленна выконваючы свае абавязкі, так кожны хрысціянін штодзень мусіць адказваць на сваё хрысціянскае пакліканне, рэалізуючы яго патрабаванні на ўзор Езуса Хрыста».

Звяртаючыся да настаўнікаў і выхавацеляў, на якіх ляжыць адказнасць перадачы ведаў маладому пакаленню, іерарх заўважыў, што гэта цяжкае заданне, якое «патрабуе ад педагога не толькі адпаведнай падрыхтоўкі, умення, кампетэнтнасці, але і асабістага сведчання».

«Як хрысціяне, мы пакліканы даваць сведчанне веры. Толькі праўдзівае сведчанне хрысціяніна, які кожны дзень жыве верай, можа прыцягнуць іншых да Хрыста», — адзначыў біскуп.

Падчас Імшы яе ўдзельнікі аднавілі абяцанні хросту.

Пасля Эўхарыстыі дзеці і моладзь прэзентавалі прысутным містэрыю на тэму Божага Нараджэння, у якой гучала думка пра тое, што Бог прыходзіць да чалавека, які мае чыстае сумленне і сэрца. Завяршылі аплатковую сустрэчу тых, якія працуюць на розных пляцоўках выхавання і адукацыі маладога пакалення гродзенцаў, супольны спеў калядак, дзяленне аплаткай і святочныя віншаванні.

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.