Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аплатковая сустрэча парафіяльнай групы «Маргарытка» адбылася ў Шчучыне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.01.2015 12:34

У парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбылася аплатковая сустрэча парафіяльнай групы «Маргарытка». Новая парафіяльная група, якая абрала сваей задачай штодзённую малітву за святароў, паўстала ў парафіі ў 2014 г.

Такія малітоўныя групы, вядомыя ў Касцёле пад назвай «Маргарыткі», становяцца ўсё больш папулярнымі ў розных парафіях.

Аплатковая сустрэча пачалася святой Імшой у межах падзякі за дар малітвы за святароў.

«Сутнасць «Маргарытак» — штодзённая малітва за канкрэтных святароў як адказ на просьбу Марыі Каралевы міру, — распавёў catholic.by а. Віталій Слука SP. — Гэтая назва паходзіць ад імя Маргарэт О’Доннэл з Канады. У 1951 г. ва ўзросце 13 гадоў яна захварэла і пасля трох месяцаў лячэння была цалкам спаралізавана, так, што магла толькі падымаць галаву. Маргарэт хутка зразумела, што гэтая хвароба была яе пакліканнем, і захацела прысвячаць сваё цярпенне, молячыся за сваю парафію, пробашча, святароў. З кожным днём усё большая колькасць святароў наведвала Маргарэт і прасіла яе аб такой малітве. Маргарэт памерла ў Вялікую пятніцу ва ўзросце 40 гадоў, пасля 27 гадоў жыцця ў нерухомасці, цярпенні і малітве.

1 жніўня 1981 г. у Канадзе быў заснаваны рух «Маргарытак», натхненнем для якога было жыццё і малітва Маргарэт, таму ён быў названы яе іменем. Сімвалам «Маргарытак» стала маленькая белая кветка, што азначае прысвячэнне, прастату і еднасць. У цэнтр кветкі ўпісваецца імя і прозвішча святара, на сямі пялёстках — імёны і прозвішчы сямі чалавек, якія складаюць Богу абяцанне пажыццёвай малітвы: кожны ў адзін вызначаны дзень тыдня за канкрэтнага святара».

Пра рух «Маргарытка» можна таксама прачытаць тут www.margaretka.org.pl

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.