9 новых кандыдатаў у салезіянскія аніматары з’явіліся ў Смаргоні |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
14.01.2015 12:06 |
10 студзеня ў салезіянскім араторыі ў Смаргоні 9 чалавек склалі свае першыя абяцанні перад Богам як кандыдаты ў аніматары. Пра гэта паведамляе sdb.by.У араторыі ў Смаргоні ўжо не адзін год ідзе пастаянная падрыхтоўка аніматараў праз рэгулярныя фармацыйныя сустрэчы, арганізацыю канікул для дзяцей і штодзённую працу.
Салезіянскі аніматар – гэта чалавек дзеяння, які не сядзіць на месцы, ідзе наперад і вядзе за сабою іншых, якога адразу бачна, бо ён запальвае духам радасці тых, хто знаходзіцца побач. Гэта ў першую чаргу той, які жыве разам з Богам, давярае Яму ўсе свае праблемы і перажыванні, даручае Яму моладзь і дзяцей, якіх сустракае. Гэта таксама чалавек, які шчыра дзеліцца з іншымі сваімі талентамі, асабістым часам і багатым духоўным жыццём, заўсёды знаходзіцца сярод дзяцей і моладзі, каб на справе рэалізаваць прэвентыўную сістэму кс. Боско, гэта значыць не дапусціць ніякага граху і стварыць атмасферу дабра і радасці. (AYU) |