Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Дзятлаве ўшанавалі св. Францішка Сальскага
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.01.2015 16:39

24 студзеня ва ўспамін Францішка Сальскага моладзь, дзеці і ўсе вернікі сабраліся ў парафіяльнай святыні ў Дзятлаве, дзе маліліся праз заступніцтва святога. Пасля Імшы ўсе былі запрошаныя ў араторый, дзе прысутных чакала спецыяльна падрыхтаваная праграма.

«Вечар Сальскага» прайшоў у форме ток-шоў тэлеперадачы «Дзятлава.Араторый-TV», галоўнай тэмай якой быў «Святы Францішак Сальскі, біскуп і доктар Касцёла».



Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццём святога, прымалі актыўны ўдзел у віктарыне «Разумнікі і разумніцы». Таксама ўсім удзельнікам мерапрыемства было прапанавана паўдзельнічаць ў розных конкурсах. Так самыя актыўныя дзеці паспрабавалі сябе ў ролі вядучых, карэспандэнтаў, што вельмі цесна звязана з постаццю св. Францішка, які з’яўляецца апекуном сродкаў масавай інфармацыі, журналістаў і карэспандэнтаў. У канцы вечара ўсіх прысутных чакаў прыемны сюрпрыз — мядовыя пачастункі, што таксама было сімвалічна, бо ў гэты дзень асвячаецца мёд, як сімвал салодкай любові біскупа Жэневы да Бога і бліжніх.



Святкаванне апекуна ордэна салезіянаў працягвалася і ў нядзелю — спартыўным турнірам сярод дзяцей і моладзі. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, многія дзеці і моладзь усё роўна аддалі перавагу актыўнаму адпачынку.

Адкрыў турнір кс. Здзіслаў Пікула SDB, які благаславіў усіх удзельнікаў і пажадаў поспехаў. Затым быў праспяваны гімн араторыя. Свята прайшло на адным подыху і запоўнілася музыкай, цікавымі гульнямі і эстафетамі.

Усе ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі не толькі задавальненне, але і памятку — абразкі св. Францішка Сальскага, медальёны і памятныя сувеніры ад кс. Здзіслава Пікулы SDB.

Паводле sdb.by, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.