Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіянская моладзь правяла конкурс «Сэлфі з ксяндзом Боско»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.02.2015 11:57
З 9 па 31 студзеня араторый імя святога Яна Боска ў Смаргоні праводзіў  конкурс «Сэлфі з ксяндзом Боско». Удзельнічаць у спаборніцтве магла моладзь не толькі з салезіянскіх араторыяў, але і з іншых куткоў нашай краіны. Для іх конкурс стаў магчымасцю пазнаёміцца з гэтым святым.
Усе ўдзельнікі павінны былі выканаць простыя ўмовы конкурса:

1.Прыдумаць і зрабіць арыгінальны фотаздымак у стылі «сэлфі», каб на ім прысутнічаў ксёндз Боско.

2.Адправіць фота ў сацыяльную сетку «Вконтакте» і пад ім напісаць сваё імя (http://vk.com/selfidonbosco).

3.Чакаць, пакуль фота атрымае перамогу.

Прагаласаваць за любы фотаздымак можна было, націснуўшы знак «Мне падабаецца». Перамагло фота, якое набрала найбольш упадабанняў.

У конкурсе прымалі ўдзел не толькі з Беларусі, але і з іншых краін.

Сваімі сэлфі парадаваў семінарыст Марк Найдзіч SDB, які вучыцца ў Славакіі. У баку не засталіся святары, сёстры і семінарысты, якія таксама далучыліся да конкурса.

Перамогу атрымала Валерыя Шорац з араторыя ў Смаргоні. «Сёння вечарам адбылася зусім неспадзяваная сустрэча» — менавіта так Валерыя назвала сваё фота. «Галоўнай ідэяй сэлфі, — кажа Валерыя, — было паказаць, што дух ксяндза Боско жыве ў нашым араторыі».

Узнагароджванне пераможцаў адбылося 1 лютага на свяце св. Яна Боска ў Смаргоні.
Як адзначаюць арганізатары, уражанні ад конкурсу засталіся толькі пазітыўныя, таму конкурс плануецца правесці і ў наступным годзе.

Паводле sdb.by, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.