Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Забаўляльны ўікэнд для дзяцей і моладзі арганізавалі айцы піяры ў Шчучыне |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 09.02.2015 16:02 |
|
Наступным пунктам праграмы стаў конкурс пластылінавай скульптуры. Дзеці і моладзь павінны былі зляпіць з пластыліну айцоў, працуючых у іхняй парафіі, за якім-небудзь душпастырскім заняткам. Падчас наступных спаборніцтваў зацікаўленыя змагаліся за першыя месцы ў настольных гульнях: шахматах, караблях, настольным футболе і г.д. Скончыўся дзень гульнёй у футбол сярод хлопцаў, хоць дзяўчаты таксама маглі атрымаць прыз на найлепшага футбаліста. Другі дзень распачаўся супольнай малітвай — святой Імшой у касцёле. Увечары ж дзеці і моладзь маглі крыху адпачыць ад насычанай суботы, для іх была арганізавана адмысловая забава.
А. Віталій Слука SP |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


З нагоды распачацця Года кансэкраванага жыцця ў Паўсюдным Касцёле айцы піяры, якія працуюць у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія), арганізавалі для сваіх выхаванцаў нечаканыя выходныя — забаўляльны ўікэнд.
для друку