Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Сапоцкіне адзначылі парафіяльны Дзень хворых
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.02.2015 18:59

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сапоцкіне 11 лютага адзначыла Дзень хворых. Падрыхтоўка да гэтага дня доўжылася некалькі месяцаў. Людзі маліліся аб сіле і здароўі, каб у гэты дзень прысутнічаць на Імшы і прыняць сакрамэнт намашчэння хворых, а таксама асвяціць лекі.

У парафіі ўжо шмат гадоў служаць манахіні серафіткі з Супольнасці Сясцёр Маці Божай Балеснай, якія атачаюць хворых сваёю ласкай і клопатам, рэгулярна адведчаючы і дапамагаючы ім.

Арганізатары паклапаціліся пра транспарт, каб кожны, хто можа, змог наведаць святыню ў гэты дзень. Для гэтага з усіх вёсак, якія належаць да парафіі, былі давезены ўсе ахвотныя.

Ужо з 13.00 касцёл пачаў запаўняць — і неўзабаве распаўсюдзіўся на ўсю святыню — спеў «Авэ Марыя». Радкі з песні «Авэ, Авэ, Авэ Марыя… Няхай абудзіць Цябе да літасці плач сірот».

Не часта пачуеш такі спеў ў святыні! Кволыя, пажылыя і самотныя людзі з запалам, верай, любоўю і даверам адкрывалі перад Богам сваю душу ў гэтай песні. Гэта штосьці непаўторнае! Атмасфера дня западае глыбока ў памяць і дапамагае ў часта няпростай штодзённасці.

Урачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, канцэлебравалі кс. Раман Катлімоўскі і пробашч парафіі кс. Антоній Абухоўскі.



З гаміліяй да прысутных звярнуўся кс. Раман Катлімоўскі. У простых і зразумелых словах, напоўненых сярдэчным цяплом, святар падбадзёрыў хворых і церпячых, а таксама распавёў пра важнасць цярпення, якое злучана з Божай воляй. Святар падкрэсліў вартасць кожнага чалавека і заахвоціў да ахвяравання сваіх цярпенняў Хрысту.

Падчас Эўхарыстыі быў удзелены сакрамэнт намашчэння хворых і былі асвечаны лекі. Кожны хворы атрымаў асабістае благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, а ў падарунак — шакалад.

Падчас Імшы ля касцёла дзяжурыла машына хуткай дапамогі, а ў парафіяльнай канцылярыі неслі дзяжурства ўрачы з бальніцы ў Сапоцкіне, якія давалі кансультацыі, праводзілі ЭКГ, выпісвалі рэцэпты і падтрымлівалі хворых парадамі.

Адчувальнай была праца і сацыяльных работнікаў, якія дапамагалі хворым даехаць да святыні і суправаджалі іх на месцы.

Моладзь і дзеці сярэдняй школы ў Сапоцкіне спецыяльна з нагоды Дня хворых падрыхтавалі прыгожыя паштоўкі з падпісанымі на іх словамі падтрымкі хворым людзям.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч падзякаваў арганізатарам за вялікую ўвагу і дагляд, якімі яны атулялі хворых людзей у парафіі.

Біскуп заахвоціў, каб свае цярпенні хворыя ахвяравалі таксама ў інтэнцыі ўмацавання Касцёла, а таксама за людзей, якія жывуць асобна ад Касцёла і не з’яўляюцца практыкуючымі вернікамі.

Узнятыя ў духу і ўзмоцненыя ў Богу, людзі вярталіся ў сваю штодзённасць з удзячнасцю, а галоўнае — узмоцненымі духоўна.

(SZ)
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.