Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Гродзенскай дыяцэзіі наведалі фінальны канцэрт праваслаўнага фестывалю «Каложскі дабравест» |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
18.02.2015 12:04 |
Мэта фестывалю, як адзначыў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, — «дапамагчы сустрэцца з Богам і адзін з адным». «Мы бачылі розныя калектывы, мы бачылі розныя нацыянальныя традыцыі, але ўсіх аб’ядноўвала адно — вера. Ніякая ідэалагічная, палітычная структура не ў стане аб’яднаць людзей так, як аб’яднае іх вера ў Хрыста — рэлігія, якая яднае Бога і чалавека, а таксама людзей паміж сабой. І вось такую еднасць мы назіралі падчас фестывалю», - сказаў іерарх. Паводле слоў мастацкага кіраўніка фестывалю Уладзіміра Лябецкага, у гэтым годзе «Каложскі дабравест» пашырыў сваю геаграфію. Удзел у ім прынялі каля 40 свецкіх і царкоўных калектываў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Румыніі. Упершыню прыехалі ўдзельнікі з Грузіі і Малдовы.
(AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.