Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Рэліквіі благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі ўнесены ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 20.02.2015 11:55 |
|
Пра гэта паведамляе сайт семінарыі. Унясенне рэліквій адбылося падчас велікапосных рэкалекцый, якія з 18 па 21 лютага праводзіць у семінарыі кс. Ян Пузына, пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.
Рэкалекцыі на самы пачатак Вялікага посту — ужо традыцыйныя ў семінарыі. Яны распачынаюцца ў Папяльцовую сераду і служаць падрыхтоўкай семінарыйнай супольнасці да ўрачыстасці Уваскрасення Пана.
Сёлета канферэнцыі рэкалекцыяніста прысвечаны тэме «Благаслаўлёныя ўбогія духам». (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Урачыстае ўнясенне рэліквій бл. кс. Міхала Сапоцькі ў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю адбылося 18 лютага. З гэтага часу рэліквіі будуць захоўвацца ў семінарыйнай капліцы.
для друку