Дзіцячаму праекту «Анёлы дабра» гродзенскага «Карытас» споўніўся год |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
24.02.2015 11:25 |
Гадавіну стварэння дзіцячага праекта «Анёлы дабра» ў артапедычна-траўматалагічным аддзяленні дзіцячай абласной бальніцы Гродна адзначылі 22 лютага ў рэлігійнай місіі «Дабрачынная каталіцкая арганізацыя Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі (далей — РМ «ДКА Карытас»). Ужо на працягу года валанцёры «Карытас-Гродна» кожную нядзелю наведваюць маленькіх пацыентаў гэтага аддзялення, дзе арганізоўваюць розныя мерапрыемствы, конкурсы, выстаўкі дзіцячай творчасці і г.д. Кожны свой прыход валанцёры рыхтуюць загадзя, каб прынесці дзецям як мага больш радасці, цяпла і шчасця. Дзяцей, якія самастойна могуць рухацца, валанцёры чакаюць ў гульнявым пакоі з настольнымі гульнямі, алоўкамі і фламастэрамі. Для ляжачых хворых у валанцёраў падрыхтаваны спецыяльныя забавы адразу ў палаце. Маленькія пацыенты, якія ўжо не першы раз знаходзяцца ў гэтым аддзяленні, прызнаюцца, што прыход валанцёраў для іх — заўсёды свята. Алег Гарбачоў |
Фотарэпартаж |