Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Моладзевы вечар «23+8» арганізавалі ў салезіянскім араторыі ў Смаргоні
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.03.2015 11:25

У смаргонскім араторыі 1 сакавіка адбыўся вечар з нагоды святкавання Дня абаронцы Айчыны і Міжнароднага дня жанчын пад назваю «23+8».

Пра гэта паведамляецца на sdb.by.

Вечар распачаўся святой Імшой, пасля якой адбыўся Крыжовы шлях, падрыхтаваны моладдзю. Падчас гэтай малітвы прысутныя маглі паразважаць над сваім лёсам і над асабістым месцам на Крыжовым шляху. Затым у араторыі пачаўся вечар.

Дэвізам мерапрыемства сталі словы: «Быць рознымі — гэта дар». Хлопцы і дзяўчаты, падзяліўшыся на дзве каманды, мелі магчымасць паказаць свае здольнасці ў кіраванні аўтамабілем, праявіць кемлівасць у адказе на цікавыя пытанні, памерацца сіламі і  даведацца, у каго лепшы апетыт.



Апошнім момантам праграмы стала сумесная вячэра, дзе ўсе разам сядзелі за адным сталом як адна дружная сям’я.

 

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.