ІІ таварыскі футбольны матч у Іўі: міліцыя зноў перамагла святароў |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
06.03.2015 12:17 |
Ужо ў другі раз арганізатарам гэтага мерапрыемства выступіў дэкан Іўеўскага дэканату і пробашч парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі кс. Ян Гавэцкі. Мэтай сустрэчы, па словах святара, была інтэграцыя і стварэнне магчымасці супольнага святкавання. Cустрэча пачалася святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Павел Салабуда — капітан каманды святароў. У літургіі ўдзельнічалі святары Гродзенскай дыяцэзіі, міліцыя Іўеўскага раёна і вернікі. Іўеўская міліцыя ў гэтым годзе адзначае 75-годдзе, таму асаблівым чынам святары маліліся за ўсіх службоўцаў і іх сем’і.
Таварыскі матч адбыўся ў Іўеўскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі. Hамеснік старшынi Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Раманюк, вітаючы ўсіх гасцей, адзначыў, што гэта вельмі важная падзея для раёна. «Будзе вельмі прыемна, калі яны будуць праходзіць рэгулярна», — сказаў ён. Аляксандр Раманюк дадаў, што ў гэтай гульні «важная не перамога, а сама сустрэча, якая сабрала нас у гэтай зале». І таварыскі футбольны матч паміж святарамі Гродзенскай дыяцэзіі і камандай iўеўскай міліцыі адбыўся ў 2013 годзе. У ім таксама перамога была на баку «людзей у пагонах», а не «людзей у сутанах».
Кс. Юрый Марціновіч, Фота аўтара |
Фотарэпартаж |