У XII Нацыянальны дзень «Сaritas» у гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля адбыўся дабрачынны кірмаш |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
09.03.2015 15:54 |
8 сакавіка, у XII Нацыянальны дзень «Сaritas», у гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбыўся дабрачынны кірмаш вырабаў ручной работы валанцёраў дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» у Гродне. На кірмашы былі прадстаўлены велікодныя паштоўкі, свечкі, мяккія цацкі ў выглядзе сэрцаў і птушак, свежая выпечка і інш. Парафіяне былі прыемна здзіўлены разнастайнасцю прадстаўленых творчых работ і прынялі актыўны ўдзел у кірмашы сваімі ахвяраваннямі. Мэта кірмашу была ў тым, каб як мага больш людзей маглі ў гэты дзень зрабіць дабро тым, хто яго асабліва патрабуе.
Алег Гарбачоў |
Фотарэпартаж |