Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
09.03.2015 16:27

6-8 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў ва ўзросце ад 15 гадоў. У сустрэчах прынялі ўдзел 18 юнакоў са Шчучына (парафія Св. Тэрэзы Авільскай) і Ліды (парафія Святой Сям’і і парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі). Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны разважанню над барацьбой са злым духам у духоўным жыцці юнака.

Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць паглыбіць сваю веру, узмацніць сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне.



 

Духоўныя практыкаванні праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, піярскі душпастыр пакліканняў у Беларусі. У праграме была супольная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, тэматычныя сустрэчы, размова са святаром, споведзь, гульня ў пінг-понг. Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту сталі для ўдзельнікаў найлепшай магчымасцю, каб паслухаць Пана.

На некалькі дзён юнакі трапілі ў атмасферу малітвы і сустрэчы з Езусам.

(AG)


 

 


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.