Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У смаргонскім араторыі адбыўся вечар размоў «Як кс. Боско: з моладдзю, для моладзі»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.03.2015 12:20

7 сакавіка ў араторыі св. Яна Боско ў Смаргоні адбыўся вечар размоў «Як кс. Боско: з моладдзю, для моладзі». Пасля святой Імшы і Крыжовага шляху моладзь сабралася ў араторыі, каб разам паразважаць над дэвізам салезіянскай сям’і на 2015 год.

Пасля прагляду відэароліка жадаючыя маглі падзяліцца думкамі наконт убачанага. У памяці кожнага засталося нешта сваё: «Мы каманда», «Ксёндз Боско дае плыт», «Ужо няма “я” – ёсць “ мы”», «Ракавінка маленькая…» і г. д. На вечары прысутнічала с. Маргарыта, якая растлумачыла сэнс мастацкага вобразу да дэвізу на 2015 год. Яна падкрэсліла, что моладзь сённяшняга часу адзінокая, ёй бракуе часу, жыве ў віртуальным свеце, але шукае сэнсу жыцця, і менавіта кс. Боско дае гэты сэнс, паказвае на неба, на святасць. Законніца заклікала моладзь быць канкрэтнымі, рэальнымі і заўсёды звяртацца думкамі да Езуса, прапанавала быць сапраўднымі хрысціянскімі сведкамі ў простых рэчах, напрыклад, рабіць знак крыжа перад ежай не толькі дома.

Пасля абмеркаванняў моладзі была прапанавана камандная гульня, каб разам адчуць дух каманды і цяжкасці, з якімі можна сутыкнуцца ў працэсе гульні.

Напрыканцы вечара хлопцы павіншавалі с. Маргарыту і ўсіх прысутных дзяўчат з надыходзячым Міжнародным днём жанчын.

Паводле sdb.by

(AG)

Фота sdb.by

 


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.