Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў Шчучыне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
28.03.2015 15:45 |
З 25 па 27 сакавіка ў парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) праходзілі велікапосныя рэкалекцыі. Вернікаў рыхтаваў да велікодных святаў а. Аляксандр Жарнасек ОМІ з парафіі ў Оршы. У межах рэкалекцый 26 сакавіка ў парафіі прайшла сустрэча для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі. Падчас сустрэчы з маладымі вернікамі а. Аляксандр Жарнасек удзяліў кожнаму з іх індывідуальнае благаслаўленне праз ускладанне рук.
А тыдзень таму, 20 сакавіка, парафія перажывала набажэнства Крыжовага шляху вуліцамі горада. Па традыцыі парафіяне змаглі не толькі прыняць удзел у набажэнстве, але і засведчыць сваю веру праз чынны ўдзел у малітве.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.