Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Інсцэнізаваны Крыжовы шлях па вуліцах мястэчка адбыўся ў Сапоцкіне: дарога да сапраўднага супакою
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
30.03.2015 14:16

27 сакавіка ў Сапоцкіне адбыўся інсцэнізаваны Крыжовы шлях вуліцамі мястэчка. Набажэнства падрыхтавала моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча разам з сёстрамі серафіткамі з Супольнасці Сясцёр Маці Божай Балеснай.

Падчас набажэнства, у якім удзельнічала вялікая колькасць вернікаў, кожны меў магчымасць адчуць блізкасць з церпячым Хрыстом. Удзельнікі асабліва маліліся аб міры ў свеце, у тым ліку там, дзе яго няма, і міры ў сем’ях.

Тэксты разважанняў былі вельмі павучальнымі, заахвочвалі да стварэння супакою, а таксама да таго, каб у сваім жыцці распазнаваць людзей, што нясуць мір. У разважаннях пры кожнай стацыі падкрэслівалася, што толькі ў Хрысце чалавек знаходзіць супакой, якога свет даць не можа.

“Вельмі цяжкі шлях, які вядзе да супакою. Шмат перашкодаў трэба пераадолець, каб дасягнуць гэтай мэты. Перадаваць і захоўваць супакой – наша хрысціянская задача”, - гучала ў разважаннях.

Вернікі маглі ўсвядоміць, што толькі з Хрыстовага крыжа сыходзіць супакой на ўвесь свет і што сапраўдны супакой патрабуе намаганняў.

“Кожны, хто трывае ў еднасці з Табой, становіцца апосталам супакою. Навучы нас, Пане, трываць у лучнасці з Табой, бо толькі тады мы можам быць святлом свету”, - гаварылася падчас набажэнства.

Кс. Юрый Марціновіч


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.