Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Крыжовы шлях вуліцамі горада адбыўся ў Гродне: размова душы з Богам
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
30.03.2015 15:11

28 сакавіка сотні маладых людзей і вернікі Гродна прынялі ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі горада. Гэты паход вернікаў за крыжам, калі яны мелі магчымасць перажыць таямніцу мукі і смерці Хрыста, праходзіў у Гродне па традыцыі ў суботу перад Пальмовай нядзеляй.

Перад урачыстай працэсіяй, у якой ад стацыі да стацыі крыж неслі прадстаўнікі розных парафій Гродна, удзельнікі набажэнства сабраліся на Імшы ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскi Аляксандр Кашкевіч.

Гамілію прамовіў кс. Антоні Грэмза, душпастыр моладзі, які назваў Крыжовы шлях “своеасаблівай маніфестацыяй веры”. Святар дадаў, што быць хрысціянінам сёння – вялікі прывілей і ласка.

 

Сёлетні Крыжовы шлях у Гродне пачаўся ад катэдральнага касцёла і праходзіў праз Савецкую плошчу, а затым на пабернардынскі ўзгорак, дзе ў касцёле Адшукання Святога Крыжа і завяршылася набажэнства, адбылося рассыланне ўдзельнікаў, якіх заклікалі, калі вернуцца дадому, даваць сведчанне веры.

Падчас Крыжовага шляху да крыжа падыходзілі прадстаўнікі розных парафій, семінарысты, юнакі, што ўдзельнічалі ў рэкалекцыях распазнання палікання, студэнты з Нігерыі, якія вучацца ў навучальных установах Гродна.

Разважанні ў гэтым годзе падрыхтавала моладзь з Душпастырства старэйшай моладзі і студэнтаў Гродна „Open” пад кіраўніцтвам свайго душпастыра. Разважанні мелі форму дыялогу чалавечай душы з Богам. Падчас кожнай стацыі разважалася над сучаснымі хваробамі чалавечай душы.

 

Гаварылася пра грахі, якія нясуць вялікую пагрозу для сучаснага чалавека, пра тое, як пазбегнуць іх. Падкрэлівалася, што толькі Хрыстус з’яўляецца Лекарам душы, якая лёгка можа захварэць, што толькі Ён можа вывесці чалавека з няволі граху, з пыхі, эгаізму i розных залежнасцяў - трэба толькі адкрыцца на Божую ласку і пачаць актыўнае супрацоўніцтва з Богам, даверыцца Яму цалкам, і тады Бог зможа здзейсніць цуд духоўнага і фізічнага аздараўлення.

Кс. Юрый Марціновіч




Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.