| «Група хуткага рэагавання» пры «Kарытас» Гродзенскай дыяцэзіі дапамагае адзінокім людзям |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 31.03.2015 11:11 |
|
Такога кшталту візіты прыносяць шмат радасці для адзінокіх людзей і даюць магчымасць паразмаўляць, падзяліцца сваёй гісторыяй жыцця і перажываннямі.
«Група хуткага рэагавання» пры «Kарытас» Гродзенскай дыяцэзіі дапамагае адзінокім людзям, якія патрабуюць дапамогі. Валанцёры — маладыя людзі, якія дапамагаюць бескарысна. Вялікі пост — гэта асаблівы час, калі трэба рабіць добрыя ўчынкі і дапамагаць бліжнім. Задача валанцёраў заснавана на прыбіранні дома і калядворнай тэрыторыі пенсіянераў.
Такія акцыі валанцёраў праводзяцца ў момант паступлення просьбы (сігналу) аб дапамозе супрацоўнікамі праекта «Мабільная дапамога Карытас», якія штотыднёва наведваюць адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетныя сем’і і сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным стане і якія пражываюць у Гродзенскім раёне. Валанцёры аказваюць ім таксама дапамогу і падтрымку ў выглядзе прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і сродкаў рэабілітацыі, адзення і абутку і г. д.
Тэкст і фота Алег Гарбачоў
|


24 сакавіка РМ «ДКА Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі быў арганізаваны выезд валанцёраў для прыбірання дамоў і калядворнай тэрыторыі да адзінокай пенсіянеркі з в. Шынкаўцы Гродзенскага раёна. Некалькі маладых людзей выехала, каб дапамагчы адзінокай бабулі падрыхтаваць дом да свята Вялікадня.
для друку