Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Mоладзь парафіі з Сапоцкіна ў ноч Уваскрасення наведала магілы Пана ў шматлікіх касцёлах
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
07.04.2015 18:10

У ноч Уваскрасення Пана моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне малілася пры магіле Пана ў гродзенскіх парафіях і ў парафіях свайго дэканату. На працягу ночы маладыя людзі разам са сваім пробашчам наведалі 13 святыняў.

Пілігрымка ад касцёла да касцёла ў асаблівую і найважнейшую ноч у годзе адбывалася ўжо ў пяты раз. Гэту традыцыю распачаў ксёндз пробашч Антоній Абухоўскі, калі толькі прыйшоў працаваць у гэту парафію.Такім чынам, паўстала прыгожая традыцыя, якая з кожным годам знаходзіць новых паслядоўнікаў і ахвотнікаў. У гэтым годзе сабралася больш за 50 чалавек.

Моладзь сапоцкiнскай парафii не бачыць iншага спосабу, каб правесцi гэтыя найважнейшыя ва ўсім годзе вечар i ноч.

 

Падчас наведвання святыняў, на малітве перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам моладзь малілася за парафіянаў таго касцёла, які наведвала, а таксама за моладзь нашай краіны, каб яна ніколі не губляла сваёй хрысціянскай ідэнтычнасці. Таксама маладыя людзі спявалі рэлігійныя песні ў знак падзякі Езусу Хрысту, які стаў пераможцам смерці, пекла і д'ябла.

Звычай наведвання магілы Пана ў іншых парафіях, паводле сапоцкінскіх маладых людзей, набліжае і дапамагае ім перажыць збаўчую таямніцу мукі, смерці і ўваскрасення Хрыста. Маладыя людзі могуць пазнаёміцца з разнастайнасцю мастацкага афармлення магіл Пана, якая ў кожнай парафіі мае сваю асаблівасць і вобразнасць.


Дарэчы, гэтая традыцыя наведвання магiл Хрыста ў розных касцёлах на Гродзеншчыне ўзнiкла даволi даўно. Шматлiкiя вернiкi, а асаблiва маладыя людзi ў гэту ноч пiлiгрымуюць з касцёла ў касцёл. Часта на аўтамабiлях, а яшчэ часцей — пешшу.

Менавiта такім чынам і з’яўляюцца новыя традыцыі, якія павінны старанна культывавацца і надалей, каб мець магчымасць квітнець і пастаянна знаходзіць новых паслядоўнікаў і ахвотнікаў.

Пілігрымаванне моладзі з сапоцкінскай парафіі скончылася ў нядзельную раніцу Уваскрасення Пана ўдзелам у рэзурэкцыйнай Імшы ў сваім парафіяльным касцёле.

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.