Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У нядзелю Божай Міласэрнасці моладзь парафіі ў Геранёнах падрыхтавала пантаміму
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
13.04.2015 12:05

У нядзелю Божай Міласэрнасці, 12 красавіка, моладзь парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Геранёнах падрыхтавала і паставіла пантаміму.

На пачатку пастаноўкі рознакаляровая скрынка прываблівае вока звычайнага чалавека, якому адкрыць яе не ўдаецца. Гэтую ж скрынку заўважае і хворы чалавек, які, зазірнуўшы ў яе, становіцца здаровым. Сумны чалавек, які ўжо згубіў надзею на жыццё, зазірнуўшы ў скрынку, становіцца радасным і гэтую радасць нясе навокал. Далей на сцэне маладыя сужэнцы, якія сварацца, не ўступаючы адно аднаму, але заўважаюць скрынку, якая асвятляе іх жыццё. Сваю памылку яны разумеюць і прабачаюць адно аднаму.

Паўстае пытанне: што ж там, у гэтай рознакаляровай скрынцы? Гэта Крыж Езуса Хрыста, які выцягвае са скрынкі звычайны чалавек, паказваючы ўсім людзям Божую міласэрнасць.

Сваімі ўражаннямі пасля паказанай пантамімы дзеляцца самі ўдзельнікі: “Іграць пантаміму – гэта іграць пэўную ролю без слоў, паказаць пэўнае дзеянне эмоцыямі і жэстамі, каб гледачы зразумелі тое, што мы хочам паказаць. І гэта не вельмі лёгка. Але мы пастараліся годна паказаць у гэтай пантаміме, як Божая міласэрнаць, Божая любоў сыходзіць з Крыжа, лечыць чалавека і адначасова змяняе яго ў дзеяннях і пастановах”.

Анастасія Мішкура

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.